Нравственно-патриотическое воспитание

Адкуль пайшла назва Беларусь!

КАЗКІ, ЛЕГЕНДЫ І ПАДННІ ЯК СРОДАК ЭТНАКУЛЬТУРНАГА ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

 

У сувязі з пад'ёмам нацыянальнай самасвядомасці, імкненнем народа да этнічнай і этнакультурнай самаідэнтыфікацыі праблема этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца адной з вызначальных.

Этнакультурнае выхаванне — гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання ў дзіцяці нацыянальна-культурнага аблічча на аснове прымання ім каштоўнаснага ідэалу роднай культуры; станаўленне каштоўнасных арыенціраў дзіцяці і спосабаў яго ўзаемадзеяння з сацыякультурным акружэннем.

Асноватворную ролю ў этнакультурным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту выконвае яго аксіялагічны складнік, які адлюстроўваецца ў такіх функцыях, яю трансляцыя культуры, захаванне адметнасці нацыянальных традыцый, забеспячэнне стабільнасці грамадскага жыцця шляхам перадачы маральных нормаў і каштоўнасцей, сацыялізацыя.

Разам з тым этнакультурнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту разумеецца як мэтанакіраваны працэс, які ўлічвае асобасную значнасць для кожнага дзіцяці засвоеньгх ім культурных мадэляў (канкрэтных этычных нормаў, звестак пра культу­ру), запатрабаванасць гэтых мадэляў ва ўласным самастойным вырашэнні жыццёвых сітуацый.

Пры гэтым маральнае самавызначэнне дзіцяці, якое расце ў гістарычна зменлівай сацыякультурнай рэчаіснасці, ажыццяўляецца шляхам уласнага асобасназначнага выбару ім пэўных каштоўнасных арыенціраў і спосабаў узаемадзеяння з сацыякультурным акружэннем.

Авалодванне, на аснове сапраўды этналагічных ведаў, устойлівымі культурнымі нормамі, усведамленне пэўных каштоўнасцей фарміруюць асэнсаваны характар адносінаў, даюць пачатак этналапчнаи свядомасщ і спрыяюць уключэнню дзіцяці ў дзейнасць па творчым пераўтварэнні сацыякультурнага асяродцзя.

Адным з асноватворных сродкаў этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляюцца апавядальныя жан­ры беларускага фальклору. У беларускіх казках, легендах і падан­нях акрэсліваюцца нацыянальныя традыцыі, адлюстроўваецца беларускі побыт і акаляючы навакольны свет.

У станоўчых казачных вобразах ўвасабляюцца народныя ідэалы. Казачныя героі — дужыя, смелыя, разумныя, справядлівыя. У вобразах асілкаў паказваецца сіла народнага духу, спадзяванне чалавека на лепшую будучыню. Казачны эпас беларускага на­рода з'яўляецца набыткам нацыянальнай духоўнай культуры, які і сёння захоўвае свае эстэтычнае, спазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Разам з казкамі — захавальнікамі гістарычнай памяці народа — выступаюць легенды і паданні. Легенды распавядаюць пра рознью падзеі і з'явы і акрэсліваюць многія маральна-этычныя нормы паводзінаў у грамадстве, якія патрабуюць ад людзей сумленнасці, праўдзівасці, працавітасці і іншых якасцей, што адносяцца да агульначалавечых каштоўнасцей.

Што да паданняў, то яны скіраваны ў мінулае, асновай іх сюжэтаў звычайна служаць гістарычныя падзеі.

Уключэнне беларускіх народных казак, легенд і паданняў у кола дзіцячага чытання дае магчымасць дзіцяці дакрануцца да гістарычнай памяці народа, да крыніц этналогіі і гісторыі роднага краю, адчуць свае духоўныя карані.

Прапануем некаторыя прыкладныя канспекты беларускамоўных зносінаў з дзецьмі старэйшага да­школьнага ўзросту на этналагічныя тэмы.

Папярэдняя работа: чытане апавядання «Памяць зямлі» Васіля Віткі.

 

ПАМЯЦЬ ЗЯМЛІ

 

Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце?

Адразу не адкажаце, не здагадаецеся. Гэта кніга — зямля, на якой мы жывём і якая з першых год нашага жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове, штодня і штораз адкрывае нам ўсё новыя і новыя словы, значэнне якіх мы вучымся спазнаваць і разу-мець.

Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. I ўсе яны маюць свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуюць на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.

Чалавеку дорага мясціна, дзе ён нарадзіўся, адкуль пачаўся род яго сям'і, і ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта як найдаражэйшую спадчыну беражэ памяць зямлі, нясе праз гады, праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у мове, у паданнях і легендах.

Людзі даюць імёны не толькі сваім дзецям, а ўсяму жывому наваколлю, іменамі называюць зямлю, на якои жывуць, дарогі, па якіх ходзяць і ездзяць, кожную ваколіцу, дзялянку, лес, рэчку, луг, палетак, выпас...

Васіль ВІТКА

Гутарка паводле пытанняў:

- Што зберагае праз гады памяць зямлі?

- У чым захоўваецца памяць зямлі?

Выхавальнік зачытвае верш і абмяркоўвае яго з дзецьмі.

 

ХТО Я

 

Узяў мяне одум:

Хто я такі, адкуль родам?

I дазнацца ў мамы мусіў —

Беларус я, з Беларусі.

 

 

Васіль ВІТКА

Гутарка па тэме, якая складаецца з некалькіхчастак.

  1. Пераказ педагогам твора Уладзіміра Караткевіча.

Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж Пану Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас на-дзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду — пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта.

А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках — касякамі, пчолы ў борцях — мільёнамі. А тра­вы — як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, вершы — здатныя. На дойлідства — таксама. I будзеце вы жыць ды жыць...»

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ

Размова пасля чытання.

- Якія пушчы, рэкі і азёры Бог дараваў беларусам?

- Што Бог сказаў пра надвор'е?

- Якімі Бог параіў быць беларусам, каб не галадаць?

- Раскажыцце пра багацце, якое Бог дараваў путчам, рэкам, лугам, садам?

- Што сказаў Бог пра жанчын і дзяцей?

- Якія таленты падараваў Бог бе­ларусам?

  1. Тлумачэнне назвы нашай краіны.

Ёсць розныя тлумачэнні, адкуль паходзіць назва нашай Радзімы. Адны тлумачаць, што Белая Русь — гэта тая большая частка, якая прыняла хрысціянскую веру і хрысцілася раней, чым тая, якая называлася Чорная Русь. Другія вучоныя тлу­мачаць, што Белая Русь называецца гэтак таму, што была вольнай, незалежнай ад манголататараў. Гавораць яшчэ, што такую назву яна атрымала ад прыгажосці акаляючых краявідаў; ад перавагі белага колеру ў адзенні насельніцтва; ад таго, што людзі тут жывуць светлавокія, статныя, пры­гожыя.

- Якую назву мае наша краіна сёння?

- Якія мовы ў нашай краіне дзяржаўныя?

  1. Праца ля карты Беларусь

- Пакажыце на карце буйныя гарады нашай краіны, прачытайце, хто зможа, іх назву.

- Пакажыце на карце нашай краіны сінія стужачкі рэк, прачытай­це, хто зможа, іх назву.

- Як вы лічыце, што на карце пазначана зялёным колерам? А светла-карычневым?

Зачытваецца тэкст і паводле яго прадаўжаецца размова.

А ўсё гэта — і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і веска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, — называец­ца адным словам — Радзіма. У яе і імя ёсць — Беларусь. Прыгожае імя, праўда?

Ну а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі. На хлопчыка гавораць беларус, а на дзяўчынку — беларуска альбо беларусачка.

Алесь БАДАК

  1. Чытанне мастацкіх твораў.

Выхавальнік. Пра нашу Радзіму — Беларусь — напісана шмат прыгожых вершаў, складзена вялікая колькасць прыказак і прымавак. Паслухайце іх.

Радзіма —

нівы, рэкі і бары,

бярозавікам вецер набрыняў,

ў Белавежы волаты-зубры,

а вунь мацуе ножкі зубраня.

Радзіма!

Тата, мама і браты,

сястра, бабуля, дзед

і шмат радні

зрабілі ўсё,

каб меў радзіму ты.

Яе высокі гонар не ўрані.

Стварай сваё

ды беражы, што ёсць.

Дужэй між птушак,

песень і цяпла.

А розум, дабрату і прыгажосць

табе прырода родная дала.

Данута БІЧЭЛЬ

  1. Прьжазкі і прымаўкі.

Напрьгканцы заняткаў выхавальнік і дзеці прыводзяць прыказкі і прымаўкі і асэнсоўваюць іх. Прапанаваны шэраг варта прадоўжыць.

- Дома і вада смачнейшая.

- Няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.

- Зямелька — матка наша: і поіць. і корміць, і адзявае.

- У родным лесе родны куст.

У наступных нумарах часопіса размова пра дзейнасць беларусаў г назвы іх пасяленняў будзе прадоўжана.

 

свернуть

Расцём беларусамі ! Мультфiльмы для дзяцей

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Ці ведаеце вы, што ...

Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет ...


 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы.

У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балота ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).
 

 Белавежская пушча - самы буйны старажытны лес Еўропы.

 
Звесткі пра пушчу сустракаецца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. Да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 
 

Нясвіж належаў аднаму з найбагацейшых у Еўропе роду Радзівілаў.

 
Шмат каму ў сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванні Марыі Бернардоні. Паводле яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага цела - першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафага членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 


 
У Беларусі жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў.


Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і буйныя наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па замове Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.

 Адзін з трох усходнеславянскіх Сафійскі сабор знаходзіцца ў Беларусі. 


Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044-1066 гадамі пры князі Усяслава Брачыславіча, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі - Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі ўзведзены саборы ў гонар святой Сафіі.
 
 

 Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію.

 
Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжыца» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.

 
Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані.

 
Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш за 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы - Жарэс Алфёраў, Сайман Каваль, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру - Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс. 
 

Ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

 
Тадэвуш Касцюшка за сваю бліскучую кар'еру быў паплечнікам бацькі-заснавальніка ЗША Вашынгтона і нацыянальнага героя Францыі Лафайет, атрымліваў прапановы аб супрацоўніцтве ад французскага імператара Напалеона I і рускага цара Аляксандра I, але адмовіў ім. Касцюшка стаў актыўным удзельнікам многіх значных гістарычных падзей: у 1776-83 гадах добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША; ў 1794 годзе ўзначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай. 
 

Партызанскi рух у Беларусi ў гады Другой сусветнай вайны было самым магутным.


 Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Аб рэальных падзеях, звязаных з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціў», прэм'ера якога прайшла ў студзені 2009 года.

 

 Рэліквію беларусаў - слуцкія паясы - ткалі толькі мужчыны.


Насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных нітак, тканіна пацьмянее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі «па тыпу слуцкіх» і нават ставілі «слуцкую» метку.

свернуть

Беларускi арнамент i яго змест

Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.

Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы  працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.   

Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

     Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

     Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.  

 

Азбука беларускага арнаменту

 

А                                                Б                                                          В

- агонь                - багацце                - вясна

 

Д                                               Ж                                                     З

- душа                  - жанчына             - зямля

 

К                                               М                                                         П

- краса                 - маладосць           - продкі

 

Р                                            С                                         

 - росквіт               - сонца                    - сямья

 

У                                          Ч                                                            Э

- ураджай                - чысціня               - энэргія

свернуть

80 лет освобождения Беларуси

подробнее...

О геноциде белорусского народа

подробнее...

Консультация для родителей «Растим маленького патриота и гражданина»

подробнее...

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

подробнее...

Паважаныя бацькі!

подробнее...

Шануйце родную мову

подробнее...

Известные исторические личности Беларуси

подробнее...

Прыгажосць беларускай мовы

подробнее...

Памятка для родителей

подробнее...

Консультация по патриотическому воспитанию

подробнее...

Организация работы по патриотическому воспитанию с детьми дошкольного возраста

подробнее...

Формирование у детей дошкольного возраста ценностного отношения к малой родине

подробнее...

Патриотическое воспитание дошкольников на современном этапе

подробнее...

«Память и боль белорусской земли»

подробнее...

Народныя святы і абрады  ў дашкольнай адукацыi

подробнее...

Нацыянальныя святы Беларусі

подробнее...

Виртуальные экскурсии по достопримечательностям нашей Родины

подробнее...

Государственная символика Республики Беларусь

подробнее...

О развитии Оршанского района Витебской области

подробнее...

День народного единства

подробнее...